viasna on patreon

1 чэрвеня старшыня Агульнанацыянальнай страйкам прадпрымальнікаў абвясьціў галадоўку пратэсту супраць парушэньня яго законных правоў.

2005 2005-06-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі-97 паведаміў сын палітзьняволенага Уладзімір Леванеўскі. Асноўнае патрабаваньне лідэра прадпрымальнікаў – адстаўка начальніка Дэпартамента выкананьняў пакараньняў пры Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі. Валеры Леванеўскі лічыць, што менавіта з-за распараджэньняў гэтай службовай асобы ягоныя скаргі і заявы не разглядаюцца ў вызначаным парадку, а некаторыя з іх наогул не разглядаюцца.

Справа ў тым, што Валеры Леванеўскі больш двух месяцаў спрабуе абскардзіць вынесеныя яму спагнаньні, з-за якіх палітзьняволены не трапляе пад амністыю 2005 года.

Нагадаем, што 7 верасьня ў Гародні асуджаныя да двух гадоў калоніі кіраўнікі страйкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі і Аляксандар Васільеў. Суд прызнаў іх вінаватымі ў нанясеньні публічнай абразы прэзідэнту Лукашэнку, злучанай з абвінавачаньнем яго ў цяжкім злачынстве (артыкул 368, частка ІІ Крымінальнага кодэксу).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства