viasna on patreon

Падатковая інспэкцыя спрабуе спагнаць з саюзу маладзёвых і дзіцячых аб’яднаньняў “Рада” 140 мільёнаў

2005 2005-06-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках Радыё «Свабода», у Мiнскім гаспадарчым судзе пачаўся працэс паміж Беларускім саюзам маладзёвых і дзіцячых аб’яднаньняў “Рада” і падатковай інспэкцыяй Цэнтральнага раёну беларускай сталіцы. “Рада” патрабуе адмяніць спагнаньне падаткаў і штрафных санкцыяў зь міжнароднай дапамогі, якую арганізацыя атрымлiвала ад Эўразьвязу і ААН у 2002-2003 гадах.

Усяго прэтэнзіі падатковых чыноўнікаў вымяраюцца сумай 140 мільёнаў рублёў. Каб забраць гэтыя грошы, два месяцы таму ў офісе “Рады” была апісаная ўся маёмасьць. Між тым актывісты арганізацыі спасылаюцца на міжнародныя дамовы, паводле якіх падаткі з гэтак званай тэхнічнай дапамогі не спаганяюцца.

На працэсе выступілі прадстаўнікі абодвух бакоў. Судовыя спрэчкі адкладзеныя, пакуль ня будуць далучаныя неабходныя дакументы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства