Гомель: “Студэнт, не бойся сказаць НЕ!”
19 верасня грамадзкія актывісты распаўсюдзілі брашуру “Студэнт і выбары” ў гомельскіх ВНУ. Кішэнная кніжка распавядае пра правы і абавязкі грамадзянаў падчас выбараў, а таксама даводзіць студэнтам, што прымус да галасавання з’яўляецца парушэннем беларускага заканадаўства. Аўтар ідэі брашуры і кіраўнік праекту Сяргей Гаўрылін кажа, што студэнты амаль самы безабаронны клас выбаршчыкаў:
– Я сам быў студэнтам і ведаю, як паводзяць сябе дэканы і рэктар. Яны прымушаюць студэнтаў ісці галасаваць датэрмінова, пагражаюць санкцыямі – не дадзім пераздаць ці адлічым за прагулы, ці выселім з інтэрнату. Я не ведаў сваіх правоў, заканадаўства і мае аднакурснікі таксама. А гэтая брашура інфармуе студэнтаў і пераконвае самастойна вырашыць, ісці на выбары ці не, а не паслумяна плясціся ў статку, якім кіруе дэкан.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”