Спіртавоз альбо яшчэ адна гісторыя з суда над "экстрэмістамі".
У гэты час у родную Новую Вергань (невялічкая вёска ў іўеўскім раёне) вярталіся хлопцы-спіртавозы. Ніякая ні апазіцыя - звыклыя хлопцы, што возяць спірт, паліва і таму падобныя рэчы ў Польшчу. Апазіцыі яны ўвогуле не ведаюць (хіба што нешта там па БТ бачылі) ды і палітыка ім шчыра кажучы па барабану. Галоўнае больш правезці і даражэй прадаць. Чарга доўгая, тут побач пікет. Ім стала цікава, беларускія бел-чырвона-белыя сцягі, улёткі... Калі пікетоўцы далі ім CD яны зразумела не адмовіліся. Даюць-бяры, бьюць-бягі - старая вясковая логіка. Думалі там музыка, ці яшчэ нешта цікавае. Калі праяжджалі беларускую мытню ў іх запыталіся ці пікетоўцы ім нешта давалі. Хлопцы прызналіся, што атрымалі CD. Мытнікі пратрымалі іх 2 гадзіны і склалі пратакол.
Хлопцы ўжо пасьпелі на гэта забыцца. Але брутальная рэчыіснасць напомніла пра сябе позвай у суд Кастрычніцкага раёна і знаёмствам з КГБ. Платформа адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча (тая з 2006 года) была прызнана КГБ экстрэмісцкай.
Пры чым тут Дзмітры Ёдка, які ўзяў няшчысны CD наіўна разлічваючы, што там можа быць нешта цікавае запытаецеся вы? Адказу няма. Гарадзенскае КГБ пакуль, што грозна маўчыць.
Хлопцы былі напалоханыя на судзе, але калі навокал аказаліся такія самыя як яны - "экстрэмісты" - настрой стаў лепшы і больш бадзёры.
- Добра, што я не адзін. Так не страшна - шчыра прызнаўся мне Дзмітры Ёдка, якога ў позве КГБ чамсьці назвалі Станіславам. Гэта дарэчы нармалёвы повад адхіліць гэтую позву і выцерці нос самай інфармаванай агранізацыі ў краіне. Толькі адкуль пра гэта будзе ведаць спіртавоз з Новай Вергані? А нават калі б ведаў, дык навошта сварыцца з таварышам генералам, калі можна сціпла прамаўчаць у надзеі, што моцна біць не будуць. Нашы людзі звычайна выбіраюць менавіта такі сцэнарый паводзінаў з уладай.