viasna on patreon

1 чэрвеня ў Маскве адбылося першае ўстаноўчае паседжаньне грамадзкай беларуска-расейскай праваабарончай камісіі Савету пры прэзыдэнце Расеі ў справе судзеяньня ў разьвіцьці інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека.

2005 2005-06-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. У працы камісіі бяруць удзел кіраўнікі аўтарытэтных праваабарончых арганізацыяў абедзьвюх краінаў, грамадзкія дзеячы і прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Сярод тых, хто ўвайшоў у склад гэтай беларуска-расейскай праваабарончай камісіі — Зінаіда Ганчар, жонка зьніклага апазыцыйнага палітыка Віктара Ганчара, старшыня БХК Тацяна Процька, вядомы адвакат Гары Паганяйла, сябра праваабарончага цэнтру “Вясна” Тацяна Равяка, шэф-рэдактар газэты “Народная Воля” Сьвятлана Калінкіна, праваабаронца Алена Танкачова і іншыя.

З расейскага боку ў склад камісіі ўвайшлі старшыня Савету пры прэзыдэнце Расеі ў правах чалавека Эла Памфілава, праваабаронца Сяргей Кавалёў, журналіст Павал Шарамет, старшыня маскоўскай Хэльсынскай групы Людміла Аляксеева ды іншыя.

Склад гэтай камісіі яшчэ ўдакладняецца. Сустаршынямі абраны генэрал Валеры Паўлаў і старшыня савету зьнешняй і абароннай палітыкі Расеі Сяргей Караганаў. Паводле спадара Караганава, у склад камісіі таксама запрошаны афіцыйныя прадстаўнікі расейскіх уладаў. Сяргей Караганаў падсумоўвае вынікі сёньняшняй сустрэчы.

(Караганаў: ) “Гэта азначае, што некаторыя людзі ў расейскім грамадзтве занепакоеныя станам правоў чалавека ў Беларусі гэтак жа, як і ў Расеі і хочуць стварыць яшчэ адзін мэханізм абароны гэтых правоў. Якраз сёньня мы зацьвердзілі плян працы і пачнём паступова яго выконваць, прыцягваць увагу грамадзкасьці да тых ці іншых фактаў, паляпшаць інфармацыйную працу, каб беларускае і расейскае грамадзтва лепш ведала рэальную сытуацыю, у тым ліку ў галіне правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў. Даступнымі мэтадамі будзем абараняць тых людзей, якія зьяўляюцца ахвярамі палітычных рэпрэсій”.

Сяргей Караганаў заявіў, што камісія гатовая да супрацоўніцтва і з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску, бо ёсьць намер канструктыўна садзейнічаць паляпшэньню сытуацыі.
Зінаіда Ганчар, жонка зьніклага шэсьць гадоў таму апазыцыйнага палітыка Віктара Ганчара, распавяла пра асноўныя кірункі дзейнасьці створанай у Маскве грамадзкай камісіі.

Падчас сустрэчы ў старшыні Савету пры прэзыдэнту Расеі ў правах чалавека Элы Памфілавай закраналася сытуацыя з падрыхтоўкай да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Паведамленьне на гэтую тэму зрабіла актывістка праваабарончага цэнтру “Вясна” Тацяна Равяка.

Праваабаронцы зь Беларусі і Расеі вырашылі дамовіцца аб супрацоўніцтве яшчэ падчас сустрэчы ў Маскве, якая адбылася на пачатку гэтага году.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства