viasna on patreon

30 траўня каля 19.00 у Мінску былі затрыманыя пяць рыма-католікаў, якія патрабавалі ад уладаў вярнуць касьцёл і кляштар бернардынцаў.

2005 2005-06-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманьне адбылося падчас малітвы на прыступках сьвятыеяў.
Затрыманыя былі дастаўлены ў міліцыю, дзе на із склалі праткол за несанкцыянаваны пікет, і праз дзьве гадзіны адпушчаныя.

Нагадаем, шчто католікі Беларусі зьвярнулася да ўладаў краіны з патрабаваньнем вярнуць у сваю ўласнасьць мінскі касьцёл сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынцаў. Цяпер у будынку касьцёлу месьціцца Архіў навукова-тэхнічнай дакумэнтацыі, а таксама Архіў літаратуры і мастацтва Беларусі. Будынак былога кляштару займае вайсковая камэндатура і пракуратура. За вяртаньне каталіцкіх сьвятыняў вернікі распачалі набажэнствы на прыступках будынкаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства