Баранавічы: Назіральнікі АБСЕ выратавалі сітуацыю
https://spring96.org/be/news/24857
2008
2008-09-19T00:36:15+0300
2008-09-19T00:36:15+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На баранавіцкі завод “Атлант”, дзе павінен быў выступаць кандыдат у дэпутаты Мікалай Чарнавус, ахова не хацела пускаць ягоных давераных асобаў, а таксама кандыдата ў дэпутаты Алега Пашко, які таксама балатуецца па адной з баранавіцкіх выбарчых акруг. У рэшце рэшт адміністрацыя прадпрыемства дазволіла прайсці на тэрыторыю ўсім, бо тут нечакана на сустрэчу прыбылі міжнародныя назіральнікі АБСЕ, і хоць пры невялікай колькасці працуючых, але сустрэча з кандыдатамі адбылася.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”