viasna on patreon

Віцебск: Нарэзка акругаў уводзіць выбаршчыкаў у зман

2008 2008-09-19T00:12:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы неаднаразова звярталіся ў Цэнтральную камісію адносна апублікавання ўчастковых выбарчых камісій па выбарчых акругах, а не па адміністрацыйным дзяленні г. Віцебска, але заўсёды атрымліваў адпіскі. У зваротах праваабаронцы ўказвалі, што не толькі выбаршчыкі, але і сябры акруговых, а затым і ўчастковых камісій не могуць разабрацца, да якой выбарчай акругі адносіцца пэўны ўчастак для галасавання, прыводзілі факты. Сябры ЦВК абвінавачвалі іх у надуманасці праблемы.

Аднак, практыка паказала, што праблема існуе. Прывядзем задакументаваныя факты.

Намеснік старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Лосіч П.І. лістом ад 12 верасня 2008 года накіраваў кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай акрузе №19 Андрэя Левінава праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі на тэрыторыю Віцебскай сельскай выбарчай акругі №21. Накіраваў у УА "ГАСШ №15", якая размешчана на тэрыторыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска, але Віцебскай сельскай выбарчай акругі №21. Калі галоўны ідэолаг горада Лосіч П.І. за дзесяць дзён да датэрміновага галасавання не змог разабрацца ў хітраспляценнях нарэзкі выбарчых акруг, то што гаварыць аб простых выбарўчыках. У Віцебскую сельскую выбарчую акругу №21 накіроўваў гэтага жа кандыдата праводзіць сход з выбаршчыкамі і намеснік начальніка АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска маёр міліцыі Шастоў А.Н.

У фае інтэрната, размешчанага ў доме №24 па вуліцы Жэсткова  г. Віцебска, размешчаны атрыманы ў акруговай выбарчай камісіі Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №20 агульны плакат з біяграфічнымі дадзенымі кандыдатаў у дэпутаты, якія балатуюцца ў дадзенай выбарчай акрузе. Будынак інтэрната знаходзіцца на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска, але адносіцца да тэрыторыі Віцебскага-Чыгуначнай выбарчай акругі №19. Як выбаршчыкам адной акругі галасаваць за кандыдатаў з іншай акругі, у інтэрнаце растлумачыць адмовіліся. Сказалі толькі, што акруговай выбарчай камісіі Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №20 відней.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства