viasna on patreon

З-за адмовы здаць адбіткі пальцаў актывіста выклікаюць у КДБ

2008 2008-09-18T12:57:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сябра Рады Моладзі БНФ Стась Багданаў быў выкліканы ў ваенкамат Савецкага раёну, дзе хлопца чакалі супрацоўнікі міліцыі, якія праводзяць масавую дыкталаскапічную рэгістрацыю.

Стасю Багданаву было прапанавана здаць адбіткі пальцаў. Хлопец напісаў заяву, у якой адмовіўся здаваць адбіткі на падставе таго, што ён не падпадае не пад адну катэгорыю грамадзянаў, для якіх праходжаньне дыкталаскапіі зьяўляецца абавязковым. Стасю Багданаву паведамілі, што ў выпадку адмовы здаваць адбіткі пальцаў яго выклічуць у КДБ, дзе ўсё роўна давядзецца іх здаць. Міліцыянты таксама адзначылі, што тое, што Стась размаўляе і напісаў заяву на беларускай мове, выклікае падазрэньне і можа дадаткова зацікавіць КДБ.

"Замест сур'ёзных сьледчых дзеяньняў адбываецца татальны збор адбіткаў пальцаў у людзей без ніякіх падазрэньняў і падставаў. А калі ты беларускамоўны, гэта выклікае падазрэньні і зьяўляюцца пагрозы выклікаў у КДБ", - пракамэнтаваў Стась Багданаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства