viasna on patreon

У Віцебску сябра АГП Фёдар Бакуноў пакараны 10 суткамі адміністратыўнага арышту за арганізацыю пікету, прысьвечанага Дню памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

2003 2003-01-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе Радыё Свабода, пра тое, што судзьдзя Сьвятлана Туфан прысудзіла віцебскаму сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Фёдару Бакунову 10 сутак арышту, апошні даведаўся цалкам выпадкова. 8 студзеня ён зайшоў у Чыгуначны раённы суд Віцебску, каб спраўдзіць, чым завершылася ягоная судовая справа, распачатая з-за ўдзелу ў несанкцыянаваным пікеце 30 кастрычніка, які быў прысьвечаны Дню памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

Паводле беларускага заканадаўства, тэрмін адказнасьці за адміністратыўнае парушэньне заканчваецца праз два месяцы, але па заканчэньні гэтага тэрміну, 30 сьнежня мінулага году, судзьдзя Сьвятлана Туфан так і не абвесьціла свайго выраку, хаця спадар Бакуноў асабіста прысутнічаў на апошнім судовым паседжаньні.

Такім чынам, толькі 8 студзеня ён даведаўся, што ўжо асуджаны на 10 сутак, а заадно і пра тое, што вырак спадарыні Туфан датаваны менавіта 30 сьнежня, апошняй законнай датай вынясеньня прысуду.

Пра тое, што яго проста з будынку суда забралі ў сьледчы ізалятар, Фёдар Бакуноў здолеў паведаміць сваёй сям’і толькі глыбокай ноччу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства