viasna on patreon

15-гадовую школьніцу адправілі ў спецвучылішча за абразу міліцыянта

2024 2024-08-26T13:19:13+0300 2024-08-26T13:19:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaia_zala01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома MAYDAY, суд Глускага раёна змясціў 15-гадовую школьніцу ў спецустанову на два гады.

Раённая камісія па справах непаўналетніх Глускага райвыканкама падала заяву ў суд на дзяўчыну. У сваёй заяве камісія паказала суду, што "дзяўчына, якая з'яўляецца навучэнкай 10 класа адной з устаноў адукацыі Глуска, мае патрэбу ў асаблівых умовах выхавання".

Па заяве прэс-службы Глускага раённага суда, школьніца "неаднаразова разглядалася на пасяджэннях камісіі па справах непаўналетніх у сувязі з пропускамі вучэбных заняткаў без паважных прычын, папярэджвалася аб недапушчальнасці падобных паводзін".

Падставай для крымінальнай справы паслужыў той факт, што ў лютым дзяўчына нібыта «шляхам вырабу відэароліка абразлівага характару, размешчанага ў глабальнай сетцы Інтэрнэт, здзейсніла наўмысную абразу прадстаўніка ўлады ў асобе супрацоўніка органаў унутраных спраў, гэта значыць злачынства, прадугледжанае артыкулам 369 Крымінальнага кодэкса».

У судовым пасяджэнні ў Глускім раённым судзе супраць абвінавачванняў выступіла і сама дзяўчына, і яе бацькі. Аднак, суд прыйшоў да высновы аб тым, што метады прафілактычнага ўздзеяння вынікаў не даюць і "карэкцыя яе паводзін не можа быць ажыццяўлена па месцы жыхарства".

Таксама вядома, што прысуд быў абскарджаны ў суд Магілёўскай вобласці, аднак рашэнне пакінулі ў сіле.

Акрамя гэтага, яе таксама абвінавацілі ў адміністрацыйным правапарушэнні за "абразу" (арт.10.2 КаАП Рэспублікі Беларусь) у дачыненні да дырэктара адной з устаноў Глуска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства