viasna on patreon

Пераслед актывістаў кампаніі “Джынс за Свабоду”

2008 2008-09-17T13:38:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі КДБ працягваюць пераследваць моладзевых актывістаў. У апошнія дні такія факты зафіксаваныя ў Менску і ў Віцебску.

 

У Менску супрацоўнікі КДБ двойчы тэлефанавалі бацькам актывісткі кампаніі “Джынс – за Свабоду” Любы Кучынскай і выклікалі дзяўчыну на допыт з нагоды выбуху ў Менску, які адбыўся ў ноч з 3 на 4 ліпеня. Супрацоўнікі КДБ растлумачылі, што іх цікавасць выкліканая тым, што Люба пражывала ў Віцебску ў той час, калі там адбыліся падобныя выбухі.

 

У Віцебску супрацоўнікі КДБ паспрабавалі завербаваць актывіста кампаніі Кастуся Іванова. Яго выклікалі ў аддзяленне міліцыі з нагоды затрымання за распаўсюджванне ўлётак з заклікам да байкоту выбараў. У міліцыі  маладога чалавека сустрэў супрацоўнік  КДБ, які прапанаваў яму даваць інфармацыю аб дзейнасці апазіцыі ў Віцебску. Таксама ён цікавіўся адкуль з'яўляюцца ўлёткі і налепкі з заклікамі да байкоту выбараў, паведамляе сайт jeans-by.com

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства