31 траўня, у аўторак, у судзе Цэнтральнага раёна агалошаны прысуд па крымінальнай справе актывістаў апазіцыі Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча.
https://spring96.org/be/news/2476
2005
2005-05-31T10:00:00+0300
2005-05-31T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паўла Севярынца і Міколу Статкевіча асудзілі на тры гады абмежаваньня волі (званай у народзе “хіміяй”) мінус год амністыі. У выніку атрымалася – два гады абмежаваньня волі.
Актывісты апазіцыі асуджаныя па артыкуле 342 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь у “арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак”, што пагражае ім зьняволеньнем да трох гадоў. Іх прызналі вінаватымі ў “дзеяньнях групы асобаў па папярэдняй змове”, што выразілася ў тым, што яны 18 кастрычніка 2004 году пасьля правядзеньня выбараў і рэспубліканскага рэферэндуму арганізавалі масавыя беспарадкі, што выразілася ў тым, што яны “ішлі на чале калоны дэманстрантаў і асабістым прыкладам цягнулі ўдзельнікаў шэсьця за сабой”.