Баранавічы: Акцыя “5 бульбачак”
У той час, як гарадскія ўлады ў Баранавічах паставілі задачу перад супрацоўнікамі гандлю рэалізоўваць у дзень выбараў у буфетах на выбарчых участках алкагольныя напоі і закуску без гандлёвае нацэнкі, супрацоўнікі дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г.Баранавічы” напярэдадні Міжнароднага дня пажылых людзей, які адзначаецца 1-га кастрычніка, рассылаюць у школы горада лісты, у якіх «убедительно просят», каб кожны школьнік прынёс у навучальную ўстанову па 5 ці болей бульбін з мэтай “принять активное участие в акции и оказать помощь пожилым людям, особенно одиноким, в заготовке картофеля”. Указваецца і дакладная дата, калі дзеці павінны прынесці бульбу ў школы.
Вось які дзяржаўны клопат за пажылых людзей! Хто жыруе, а каму бульбу дзеці збяруць...