viasna on patreon

"Правільная" ідэалогія ў тэлеэфіры набірае сілу

2008 2008-09-16T12:15:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Да канца верасня ў Жодзіна плануецца пачаць вяшчанне мясцовага тэлеканала, які будзе прыналежаць рэгіянальнай тэлекампаніі "Сфера".

Заснавальнікамі "Сферы" сталі друкаваны "рупар" гарвыканкама газета "Жодзінскія навіны" і ўладальнік мясцовай сеткі кабельнага тэлебачання ТАА "Гараторгсервіс".

Пакуль мясцовы выканкамаўскі тэлеканал будзе двойчы ў тыдзень паказваць кароткія перадачы навінаў, перакрываючы трансляцыі расійскага музычнага тэлеканала RU-TV. У планах на будучыню - стварэнне аўтарскіх праграм, якія будуць асвятляць розныя сферы жыцьця.

Нецяжка здагадацца, што паколькі заснавальнікам Жодзінскага ТБ з'яўляецца газета выканкаму, якая цалкам падпарадкоўваецца патрабаваньням ідэалагічнага аддзела, навіны тут не стануць супярэчыць дзяржаўнай ідэалогіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства