У Полацку ўчора затрымалі Алеся Круткіна
https://spring96.org/be/news/24726
2008
2008-09-16T11:54:52+0300
2008-09-16T11:54:52+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Увечары 15 верасня ў Полацку быў затрыманы адзін зь лідэраў мясцовай філіі Маладога Фронту Алесь Круткін. Алеся затрымаў ў цэнтры гораду супрацоўнік міліцыі І. Крахотка, які пры даглядзе знайшоў ў рэчах маладафронтаўца газэты, прысьвечаныя фальсыфікацыям падчас парлямэнцкай выбарчай кампаніі.
Як паведамляе прэсавая служба “Маладога фронту”, Празь некалькі гадзін, сканфіскаваўшы каля 1500 газэт, Алеся адпусьцілі без складаньня пратаколу. Акрамя таго, 15 верасня на 3 гадзіны міліцыя затрымала і маладафронтаўца Сяржука Глінскага, патлумачыўшы, што па некаторай інфармацыі моладзевыя актывісты зьбіраліся ладзіць несанкцыянаваную акцыю.