Ваўкавыская “Аслона” абскарджвае вынесенае ёй папярэджаньне.
https://spring96.org/be/news/2467
2005
2005-05-28T10:00:00+0300
2005-05-28T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік ваўкавыскага грамадзкага аб’яднаньня абароны правоў падаткаплацельшчыкаў і спажыўцоў “Аслона” Мікола Кавальчук падаў скаргу ў гарадзенскае абласное ўпраўленьне юстыцыі на вынесенае ягонай арганізацыі чарговае папярэджаньне. Паводле афіцыйнай версіі, “Аслону” папярэдзілі за неадпаведную яе задачам дзейнасць. У першую чаргу за аказаньне юрыдычнай дапамогі насельніцтву. Але кіраўнік арганізацыі сцвярджае, што менавіта гэтая дзейнасць і ёсць адным з галоўных прыярытэтаў грамадзкага аб’яднаньня. Тым больш, што бясплатна юрыдычныя парады можа даваць любы чалавек, які валодае юрыдычнымі ведамі.