У Гародні ліквідаваны структуры Партыі БНФ
https://spring96.org/be/news/2465
2005
2005-05-27T10:00:00+0300
2005-05-27T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вярхоўны Суд Беларусі прыняў рашэнне аб скасаванні двух раённых суполак Партыі БНФ у Гародні. Падставай для ліквідацыі стала знаходжанне юрыдычных адрасоў суполак у жылым фондзе.
“Зачыстка перад выбарамі, – менавіта так каментуе сытуацыю старшыня гарадской арганізацыі Партыі БНФ Сяргей Мальчык. -- Улады зробяць усё магчымае, каб мінімізаваць магчымасці Партыі БНФ для легальнага ўплыву на выбарчы працэсс. Ліквідацыя партыйных структур -- гэта толькі першая ластаўка. Але рэальна існуючая структура партыi будзе працягваць сваю працу незалежна ад наяўнасьці юрыдычнай рэгістрацыі”,- заявіў сп.Мальчык.