У Брэсце затрымалі Яўгена Сашко
https://spring96.org/be/news/24595
2008
2008-09-10T16:44:00+0300
2008-09-10T16:44:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёння 10 верасня ў Брэсце на вуліцы Янкі Купалы, пад час разносу лістоў падзякі ад Дзмітрыя Шыманскага, быў затрыманы сябра ініцыятыўнай групы кандыдата Яўген Сашко.
На працягу паўгадзіны міліцыянты пратрымалі хлопца ў машыне, але, не знайшоўшы нічога супрацьзаконнага ў яго дзеяннях, адпусцілі. Бо ўсе лісты падзякі былі афіцыйна надрукаваныя з выходнымі дадзенымі і былі канкрэтна накіраваны жыхарам горада, якія паставілі свой подпіс за вылучэнне Шыманскага кандыдатам на парламенцкіх выбарах.