viasna on patreon

Праваабаронца Лабковіч адмовіўся ад “гутаркі” з супрацоўнікам крымінальнага вышуку

2008 2008-09-10T11:30:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/labkovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лабковіч

Уладзімір Лабковіч

Раніцай 10 верасня на кватэру да праваабаронцы-юрыста Уладзімера Лабковіча патэлефанавалі з міліцыі. Прадставіўшыся супрацоўнікам крымінальнага вышуку Ленінскага РУУСа, мужчына прапанаваў Лабковічу сустрэцца ў міліцыі “для гутаркі”.

 

Праваабаронца катэгарычна адмовіўся, патлумачыўшы, што мае на гэта права, паколькі для такога выкліку неабходна афіцыйная позва з пазначэньнем ня толькі даты і месца, але і ў якасьці каго чалавека выклікаюць. Пасля такога адказу аператыўнік павесіў трубку.

 

Як паведаміў праваабаронца, ён не бачыць аніякіх падстаў для таго, каб ім цікавіўся крымінальны вышук.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства