viasna on patreon

Дзятлава: Замест выступу кандыдата -- навіны

2008 2008-09-08T23:55:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 верасня ў эфіры телеканалу "Лад" у прамежку часу з 17.30 да 18.30 на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна павінен быў транслявацца выступ Яніны Гузоўскай, кандыдата ў дэпутаты ад ПКБ. Аднак, у гэты час тэлеканал "Лад" на тэрыторыі Дзятлаўшчыны перадаваў навіны Берасцейскай тэлестудыі. Такім чынам, жыхары Дзятлава і іншых населеных пунктаў раёну былі пазбаўленыя магчымасці пазнаёміцца з адным з кандыдатаў у дэпутаты. 

Характэрна, што іншы кандыдат, цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Міхаіл Орда, паказальна адмовіўся ад свайго тэлевыступу. Затое яго актыўна “рэкламуе” дзяржаўная раённая газета “Перамога”. У нумары за 3 верасня на першай старонцы яна паведаміла, што Міхаіл Орда 1 верасня пабываў у некалькіх школах раёна на лінейцы, а ў Наваельненскай сярэдняй школе ўручыў камплект закупленых з яго дапамогай атлетычных трэнажораў. У Наваельні Орда таксама абяцаў набыць для школьнай хакейнай каманды форму і канькі. Зразумела, што пра Яніну Гузоўскую ў раённай газеце не прачытаеш.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства