Гомельшчына: Сайтам па кандыдатах
У Гомельскай вобласці па дэмакратычных кандыдатах у Палату прадстаўнікоў ударылі сайтам “Гомель-бэст”. Тут змешчаюцца артыкулы з кампраментуючымі звесткамі пра іх. Якім чынам можна праверыць гэтыя звесткі, у артыкулах не гаворыцца.
Прыкладам, артыкул “Непуцёвы пуцеец” пра Валерыя Пуціцкага з Рэчыцы падпісаны так: Віктар Карней, рэгіянальны карэспандэнт. Аналагічныя артыкулы за рознымі подпісамі змешчаны і пра шэраг іншых дэмакратычных актывістаў, якія вылучаліся ў кандыдаты па вобласці. В. Пуціцкі лічыць, што гэтыя публікацыі зыходзяць са спецслужбаў.
Ні ў Беларускай асацыяцыі журналістаў, ні ў праўрадавым Саюзе журналістаў на Гомельшчыне не ведаюць “рэгіянальнага карэспандэнта” В. Карнея і іншых прозвішчаў, якімі падпісаныя артыкулы. Пошукавыя інтэрнет-сістэмы паказваюць такіх аўтараў толькі на “Гомель-бэст”. Сваіх кантактаў заснавальнікі сайту не называюць, на старонцы “кантакты” маецца толькі форма для электроннага ліста.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”