viasna on patreon

Баранавічы: Чаму ж не ісці ў дэпутаты?

2008 2008-09-03T20:49:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У дзяржаўнай газеце “Ляхавіцкі веснік” № 67 за 30 жніўня ў матэрыяле “Зарэгістраваны кандыдаты ў дэпутаты” прыведзены дадзеныя сукупнага даходу і звесткі аб маёмасці кандыдатаў у дэпутаты па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7. Па акрузе балатуюцца сябра АГП, слесар Баранавіцкага баваўнянага аб’яднання Рыгор Грык і дзеючы дэпутат Уладзімір Майсюк.

Калі ў Р.Грыка сукупны даход за 2007 год складае суму 5 155 955 рублёў (крыху болей за 200 даляраў на месяц), то ў дэпутата Уладзіміра Майсюка ён амаль у 10 разоў болей – 41 876 147 рублёў (болей за 1 600 даляраў на месяц).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства