Полацк: Дзеля сустрэчы з намеснікам старшыні аблвыканкама выбаршчыкаў вызвалілі ад працы
2 верасня кандыдат у дэпутаты па Полацкай-гарадской выбарчай акрузе №28 Пётр Южык (намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама) правёў сустрэчу з выбаршчыкамі на ТАА "Шкловалакно" у актавай зале вытворчасці №1. Пачатак сустрэчы -- у разгар працоўнага дня (15 гадзін 15 хвілін). Па інфармацыі, атрыманай ад работнікаў прадпрыемства, рабочых двух змен прымусова сабралі ў актавай зале.
У аб'яве, якая знаходзілася ўнутры прахадной прадпрыемства, было ўаказана: "уваход свабодны". Тым не менш, начальнік аховы не прапусціў на рэжымную, па ягоных словах, тэрыторыю ні журналіста Шчукіна, ні другога кандыдата ў дэпутаты па дадзенай акрузе Альберта Маркава - БСДП(Г).
Акруговая выбарчая камісія, куды звярнуўся са скаргай Альберт Маркаў, адказала, што той сам вінаваты: трэба было звяртацца не да начальніка аховы, а да адміністрацыі вытворчасці №1.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"