Баранавічы: Доўгі шлях да інфармацыі
Назіральнік са Слоніма Міхаіл Варанец атрымаў ад старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай адказ на сваю скаргу, якая датычыла адмовы ў інфармацыі адносна складу участковых выбарчых камісій Слонімскай акруговай выбарчай камісіяй № 58. Нагадаем, старшыня камісіі Алена Мачаліна заявіла назіральніку, што ў іх такіх дадзеных няма.
Лідзія Ярмошына паведаміла М.Варанцу, што акруговая выбарчая камісія “обязана иметь в своём распоряжении решение исполкома об образовании участков для голосования и список телефонов участковых избирательных комиссий”, і напісала, што такую інфармацыю назіральнік мае права атрымаць у акруговай камісіі.
2 верасня Варанцу было дазволена азнаёміцца з неабходнымі дакументамі, у тым ліку -- рашэннем прэзідыума абласнога Савета і абласнога выканкама, дзе былі поўныя спісы ўсіх сябраў участковых камісій – з указаннем месцаў працы, адрасоў і тэлефонаў. Атрымліваецца, што Мачаліна яму да гэтага хлусіла!
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”