viasna on patreon

Жабінка: Дэпутат-кандыдат правяла прыём выбаршчыкаў

2008 2008-09-03T18:53:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ніна Федарук, якая другі раз балатуецца ў Палату прадстаўнікоў па Мухавецкай выбарчай акрузе № 4, правяла ў райцэнтры Жабінка прыём выбаршчыкаў. За тры гадзіны да дэпутаткі звярнулася дзесяць чалавек. Аднак ніводнага пытання, якія паставілі выбаршчыкі, яна не змагла вырашыць станоўча. 

Напрыклад, малады мужчына паскардзіўся на занадта нізкую пенсію сваёй жонкі, якая з-за слабага здароў’я ўсё жыццё працавала прыбіральшчыцай. Яе пенсія склала меньш за пражытачны мінімум  -   ўсяго 213 тысяч рублёў у месяц. Дэпутат  Ніна Федарук развяла рукамі: маўля, не ў яе сілах змяніць пенсійны закон. 

Маці дваіх дзяцей на прыёме папрасіла у Н.Федарук  дамовіцца з мясцовымі ўладамі, каб яны дапамаглі паставіць ёй каля хаты плот, які знеслі ў мінулым годзе  падчас падрыхтоўкі да абласных “дажынак”. Ніна Федарук запрасіла да размовы намесніка старшыні Жабінкоўскага райвыканкама Анатоля Шалбанюка, які растлумачыў: “Я не маю права ставіць плот прыватнікам”. Цікава, а зносіць  ім платы ўлады мелі права?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства