viasna on patreon

Салаш абвінавачвае Ярмошыну ў распаўсюдзе недакладных звестак

2008 2008-09-03T11:27:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 3 верасня, у 15.00  Цэнтральная выбарчая камісія будзе разглядаць скаргі асобаў, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты па Менскай вобласці, і не зарэгістраваных акруговымі камісіямі. У тым ліку будуць разгледжаныя заявы рэдактара газеты «Борисовские новости» Анатоля Букаса (Барысаўская гарадская выбарчая акруга №62) і сябра Партыі  БНФ, намесніка дырэктара аддзела грамадскіх сувязяў ГА "Міжнароднае інфармацыйна-аналітычнае агенцтва "Еўрапейская хваля" Сяргея Салаша (Барысаўская сельская выбарчая акруга №63).

Нагадаем, што Анатоля Букаса не зарэгістравалі з-за нібы няпэўных дадзеных у дэкларацыі аб прыбытках, а Сяргея Салаша -- па прычыне вялікай колькасці несапраўдных подпісаў.

Сяргей Салаш у сваё заяве ў Цэнтрвыбаркам, акрамя іншага, абвінаваціў старшыню Лідзію Ярмошыну ў распаўсюдзе недакладных звестак на прэс-канферэнцыі для сродкаў масавай інфармацыі з нагоды яго выкліку ў міліцыю ў сувязі заявай Таццяны Стасавай (сакратара акруговай камісіі па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62)  і Валянціны Шутко (намесніка старшыні Барысаўскага райвыканкама). Нагадаем, Таццяна Стасава і Валянціна Шутко вінавацяць Сяргея Салаша ў тым, што ён абразіў іх, назваўшы ў прысутнасці чатырох сведак, "фальсіфікатарамі". Ярмошына заявіла журналістам, што Салаша выклікалі ў міліцыю 10 жніўня, у той час як, па словах самога Салаша, у позве, якую ён атрымаў, стаіць дата 18 жніўня - апошні дзень прыёму дакументаў на рэгістрацыю.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства