viasna on patreon

Старшыня Рэчыцкай камісіі заяўляе, што ў Пуціцкага – тысячы акцый

2008 2008-09-02T15:37:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома, падчас рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў старшыня Рэчыцкай акруговай выбарчай камісіі Віталь Атаманчук заявіў, нібыта кандыдат Валерый Пуціцкі валодае тысячамі акцый акцыянерных кампаній. Прыхільнікі В. Пуціцкага разглядаюць гэтую заяву як спробу пасеяць сумненні сярод тых, хто прысутнічаў на паседжанні, і такім чынам дыскрэдытаваць кандыдата.

У сваёй дэкларацыі аб прыбытках В. Пуціцкі запісаў, што мае 160 акцый. В. Атаманчук лічыць, што ў Пуціцкага 2000 акцый. Адкуль узятыя такія звесткі, Атаманчук не патлумачыў, аднак затым сказаў, што гэта, маўляў, дробязі і Пуціцкага можна рэгістраваць. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, дадаўшы, што “насамрэч у Пуціцкага 160 акцый, мы ўдакладнялі”.

В. Пуціцкі – старшыня Гомельскай абласной рады Партыі БНФ. Працуе намеснікам дырэктара па планаванню прыватнага гандлёвага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Аліда і К”  Рэчыцы. У кандыдаты ён вылучаны на з’ездзе сваёй партыі.

Старшыня Рэчыцкай акруговай выбарчай камісіі Віталь Генадзьевіч Атаманчук – намеснік старшыні выканаўчага камітэта Рэчыцкага раёна. Як намеснік старшыні выканкама, ён каардынуе ідэалагічную работу і забяспячэнне правядзення выбараў у раёне. З’яўляецца зяцем аднаго з былых кіраўнікоў Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў Рэчыцы. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства