Кандыдатамі ў дэпутаты сталі 67 сябраў дэмакратычных палітычных партый
https://spring96.org/be/news/24213
2008
2008-08-28T12:09:00+0300
2008-08-28T12:09:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сярод зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў аказаліся 92 прадстаўнікі палітычных партый, у тым ліку 67 чалавек - сябраў дэмакратычных палітычных партый. Кандыдатамі ў дэпутаты сталі 26 сябраў Аб'яднанай грамадзянскай партыі, 16 сябраў Партыі БНФ, 13 сябраў Партыі камуністаў Беларускай, 11 сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і 1 сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады.
Не былі зарэгістраваныя 3 сябры АГП, па 5 чалавек з Партыі БНФ і ПКБ, 3 сябры БСДП (Грамада).