Шчучын. Незарэгістраваны прэтэндэнт Павел Станеўскі падаў скаргу ў ЦВК
Незарэгістраваны прэтэндэнт на дэпутацкае месца па Шчучынскай выбарчай акрузе № 60 Павел Станеўскі лічыць, што ў яго яшчэ ёсць шанцы.
Такая ўпэўненасць у Паўла Станеўскага ёсць таму, што па яго словах прычыны, па якіх яго не зарэгістравалі – поўны абсурд. У сваёй скарзе ў ЦВК Станеўскі звяртае ўвагу на некаторыя фармулёўкі, вынесеныя акурговай камісіяй. Прыкладам “подпісы пастаўленыя адной рукой”. Хто акрамя экспертаў можа рабіць такія высновы? А самым абсурдным Станеўскі лічыць непрызнанне падпісных лістоў, дзе не на кожным радку, а толькі на самым верхнім было напісана “Шчучынскі раён”, а далей указваліся вёскі, бо такое запаўненне лістоў цалкам адпавядае патрабаванням закону.
У дадатак да ўсяго старшыня Шчучынскай акруговай камісіі Іван Сакалоўскі не дазволіў прэтэндэнту ў кандыдаты азнаёміцца з матэрыяламі паседжання. Таму на думку Паўла Станеўскага, ЦВК павінен адмяніць рашэнне камісіі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”