viasna on patreon

Рагачоў і Карма: выбары без выбару

2008 2008-08-30T13:33:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як у савецкія часы, выбаршчыкі Рагачоўскага і Кармянскага раёнаў пойдуць на галасаванне выбіраць з аднога кандыдата. Двое іншых у Рагачоўскай выбарчай акрузе не дайшлі да рэгістрацыі. Чаму?

Тут збіралі подпісы за вылучэнне ў дэпутаты Уладзіміра Міхасёва – начальніка упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама, Анатоля Піменава – рэдактара раённага радыёвяшчання мясцовай газеты «Свабоднае слова», і Максіма Камароўскага – галоўнага спецыяліста аддзела карпаратыўнага бізнеса філіяла № 324 акцыянернага ашчаднага банка «Беларусбанк». Першыя двое – беспартыйныя,  Камароўскі – з партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада.

Распавядае Віктар Паўлаў, сябра Партыі камуністаў з Рагачова:

– На Піменава ўлады аказалі ўціск, і ён адмовіўся ад вылучэння. Камароўскага не зарэгістравалі з-за недакладнасцяў у прадстаўленых подпісах выбаршчыкаў.

Сам Максім Камароўскі так каментуе гэтую сітуацыю:

– Крыўдна, што так атрымалася, я лічу гэта для сябе досведам на будучыню. У мяне няма падстаў сумнявацца ў правільнасці рашэння камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства