viasna on patreon

Жлобін: На акрузе кандыдатаў засталося двое

2008 2008-08-29T16:29:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Жлобіне акруговая выбарчая камісія зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты Нацыянальнага сходу Уладзіміра Батана і Валерыя Рыбчанку. Першы з іх тут разглядаецца як кандыдат “ад улады”, другі – ад дэмакратычных сіл.

На паседжанні камісіі 27 жніўня прыстунічалі тры мясцовыя назіральнікі. Распавядае адзін з іх – Марат Афанасьеў:

– У камісію былі прадстаўлены дакументы аб вылучэнні трох кандыдатаў: Уладзіміра Батана, Валерыя Рыбчанкі і Аляксандра Савасцеенкі. Усе вылучаліся шляхам збору подпісаў, а для вылучэння  Батана правялі таксама сход сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Бабоўскі”.

– Юрыст швейнай фабрыкі Савасцеенка не зарэгістраваны кандыдатам. Колькасць несапраўдных подпісаў за яго перавысіла 15-працэнтную норму, – паведаміў М. Афанасьеў.

Ул. Батан – начальнік цеху ремонта металургічнага абсталявання Беларускага металургічнага завода. В. Рыбчанка раней працаваў на гэтым жа заводзе, але быў звольнены пасля таго, як адмовіўся зняць сваю кандыдатуру на папярэдніх выбарах. Цяпер працуе дырэктарам рэгіянальнай праграмы грамадскага аб’яднання фонда садзеяння інтэграцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Разам».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства