Новая крымінальная справа супраць “маладафронтаўцаў”?
У актывістаў Салігорскай філіі Маладога Фронту Івана і Ільля Шылаў, Хрысьціны Самойлавай, Андруся Тычыны і Глеба Сноркіна 28 жніўня з санкцыі пракурора прайшлі ператрусы, падчас якіх былі сканфіскаваны матэрыялы і вінчэстэры ад кампутараў.
Як заявілі міліцыянты, вобшукі праводзіліся з нагоды крымінальнай справы, быццам бы ўзбуджанай за арганізацыю масавых беспарадкаў.
У гэты дзень “маладафронтаўцаў” затрымалі за распаўсюд газэты “Свабодны Салігорск”, пасьля чаго і пачалі праходзіць ператрусы. Газэта выходзіць накладам 299 асобнікаў, таму яе выданьне не патрабуе рэгістрацыі.
Моладзевыя актывісты зьвязваюць нечаканыя вобшукі з прыездам у Салігорск высокапастаўленых асобаў, у тым ліку прэзыдэнта, на Дзень горада, які будзе сьвяткавацца празь некалькі дзён.