Партыя БНФ падае зварот у Канстытуцыйны суд аб суадноснасьці Указа А.Лукашэнкі ад 7 траўня аб перайменаваньні шэрагу менскіх вуліц нормам Асноўнага Закону Рэспублікі Беларусь
https://spring96.org/be/news/2403
2005
2005-05-12T10:00:00+0300
2005-05-12T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паводле старшыні арганізацыйна-праўнай камісіі Партыі БНФ Уладзімера Лабковіча, дадзены ўказ парушае дзеючае беларускае заканадаўства, якое надае права зьмены назваў вуліц толькі мясьцовым Саветам дэпутатаў. "У прэзідэнта такого права няма, і ён перавысіў свае паўнамоцтвы".
Нагадаем, што сваім указам Лукашэнка перайменаваў праспэкт Францыска Скарыны ў праспэкт Незалежнасьці, праспэкт Пятра Машэрава — у праспэкт Пераможцаў, вуліцы Іерусалімская, Дразда й Варвашэні — у праспэкт Машэрава, а Старабарысаўскі тракт — у вуліцу Францыска Скарыны. (прэс-служба Партыі БНФ)