“Дзень Волі”: беларуская прэм’ера 26 жніўня
https://spring96.org/be/news/23917
2008
2008-08-19T18:13:18+0300
2008-08-19T18:13:18+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наведайце прэм'еру дакументальнага фільму рэжысёра Н. і Уладзіміра Арлова "Дзень Волі", знятага на замову тэлеканалу "Белсат". Стужка паказвае гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі вачыма пісьменніка і гісторыка Уладзімера Арлова, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы, журналіста радыё "Свабода" Сяргея Навумчыка.
Менская прэзентацыя адбудзецца 26 жніўня а 19-й у Сядзібе БНФ (пр. Машэрава 8); у Гомелі "Дзень Волі" пакажуць 31 жніўня а 19-й па адрасе вул. Палеская 52; у Магілёве – 2 верасня а 18:00 у сядзібе МГА "Кола сяброў". Паказы плануюцца таксама ў Віцебску і Горадні.
Прэс-служба Белсат TV