На мяжы затрыманы аўтобус з беларускай моладзю
https://spring96.org/be/news/23796
2008
2008-08-15T01:55:00+0300
2008-08-15T01:55:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На літоўскай мяжы беларускія памежнікі затрымалі аўтобус з моладзевымі актывістамі, якія накіроўваліся на міжнародны музычны фэст Be2gether. 20 прадстаўнікоў незарэгістраваных арганізацыяў “Малады фронт”, руху “За Свабоду”, “Вольная моладзь” накіроўваліся ў Літву.
Памежнікі высадзілі з аўтобусу Міхася Чарняка. Яны паведамілі, што хлопец з'яўляецца падазраваным у справе выбуху на канцэрце 4 ліпеня. Памежнікі пільна надгледзелі рэчы пасажыраў і аўтобус.
Моладзевыя актывісты паведамілі, што будуць вымушаныя начаваць у Вільні, бо не пасьпяваюць на аўтобус, які ідзе да месца правядзення музычнага фэсту.