У Мінску найбольш актыўныя удзельнікі акцыі (каля 40 чалавек) былі затрыманыя АМАПам.
Сярод затрыманых: старшыня Мінскай Гарадской арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Марына Багдановіч, адзін з лідэраў Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, Сяржук Высоцкі (лідэр Беларускай Партыя Свабоды), актывіст Маладога Фронту Сяргей Лісічонак, былы навучэнца сувораўскай вучэльні Алесь Смольскі, Сяржук Мурашка з Жодзіна (сьпіс удакладняецца) . Каля дваццаці чалавек дастаўлены ў Ленінскае упраўленьне ўнутраных справаў. Яшчэ каля дзясятка затрыманых знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС.
На вуліцы Леніна з ужываньнем фізічнай сілы быў затрыманы грамадзянін Расіі Вадзім Рэзвы (пра гэта ў ПЦ "Вясна" паведаміў старшыня моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты" Кірыл Ігнацік). Апрача яго ёсьць іншыя затрыманыя грамадзяне Расіі, сябры СПС.
Сярод затрыманых таксама ёсьць грамадзяне Украіны.