Віцебск: Паседжанне ўчастковай камісіі прайшло таемна
https://spring96.org/be/news/23686
2008
2008-08-14T11:07:09+0300
2008-08-14T11:07:09+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Даты і час першых паседжанняў участковых выбарчых камісій Віцебскіх сельскага (№21), Чкалаўскага (№18) і Кастрычніцкага (№20) трымаліся ў строгай таямніцы.
Нягледзячы на гэта, атрымалася даведацца, што 13 жніўня 2008 года ў 17.30 павінна адбыцца паседжанне ўчастковай камісіі ўчастку для галасавання № 35 Першамайскага раёна г. Віцебску - Віцебская-Чкалаўская выбарчая акруга №18.
Прыбыўшы ў 17 гадзін да месца знаходжання камісіі (кабінет №122а Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава), назіральнік, накіраваны выбаршчыкамі, на паседжанне камісіі не патрапіў.
Паседжанне камісіі таемна было праведзена ў кабінеце №209, размешчаным на другім паверсе ўніверсітэта.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"