Баранавічы: “Колькі ж трэба здаць сліны і адбіткаў пальцаў?”
https://spring96.org/be/news/23681
2008
2008-08-14T09:19:31+0300
2008-08-14T09:19:31+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
“Колькі ж трэба здаць сліны і адбіткаў пальцаў супрацоўнікам міліцыі, каб яны пакінулі цябе ў спакоі?” – разважае жыхар Баранавіч Віктар Мезяк. У першы раз з такім патрабаваннем да грамадскага актывіста, сябра Сойма Партыі БНФ, звярнуўся ўчастковы. Віктар, як законапаслухмяны грамадзянін, здаў сліну і зрабіў адбіткі пальцаў. Але тут зноў пачаліся тэлефанаванні ад нейкіх людзей, якія прадстаўляліся следчымі. Ім таксама трэба была сліна і адбіткі. “Кожнаму прыходзіцца тлумачыць, што я ўсё здаў, – гаворыць Віктар. – Складваецца ўражанне, што гэта мэтанакіраваная акцыя, каб чалавек не адчуваў сябе спакойна”. Апошняе такое тэлефанаванне Мезяку было 12 жніўня ў 23.00.