Маларыта: Камісія яшчэ не ўтворана, а старшыня ўжо ёсць
https://spring96.org/be/news/23671
2008
2008-08-14T09:07:24+0300
2008-08-14T09:07:24+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
7 жніўня праваабаронца Уладзімір Малей падаваў у Маларыцкі райвыканкам заяву выбаршчыкаў аб вылучэнні яго ў склад участковай камісіі Маларыцкага-Чырвонаармейскага выбарчага участка №62 Мухавецкай выбарчай акругі №4.
Пасля падачы ім заявы прыйшла намеснік дырэктара Маларыцкага СПТВ Вера Талашка, якая здала ў камісію 11 пісьмовых заяваў ад прэтэндэнтаў у сябры камісіі. На пытанне Уладзіміра Малея: “Чаму вы здаеце ня толькі за сябе, але і за іншых?” спадарыня Талашка адказала: “Я - старшыня камісіі”.
Такім чынам, атрымліваецца, што склад участковых камісіяў, а таксама кандыдатуры іх старшыняў, намеснікаў і сакратароў былі загадзя разгледжаныя і зацверджаныя яшчэ да фарміравання саміх камісіяў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”