viasna on patreon

Паслы Літвы і Латвіі наведалі ў турме Міхаіла Марыніча

2005 2005-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амбасадары Літвы і Латвіі Ёнас Паслаўскас і Майра Мора 25 красавіка наведалі ў турэмным шпіталі былога міністра і амбасадара Беларусі ў Рызе Міхаіла Марыніча, які адбывае тэрмін паводле абвінавачваньня, якое міжнародныя праваабарончыя арганізацыі і краіны Захаду лічаць палітычна матываваным. Спадар Марыніч перанёс у турме інсульт.

Амбасадары Ёнас Паслаўкас і Майра Мора ў турэмным шпіталі паказалі Міхаілу Марынічу сэртыфікат аб тым, што Эўрапейскі рух Даніі даў яму званьне “Чалавек году – 2005”. Спадарыня Мара зазначае, што ў Латвіі занепаконеныя лёсам Міхаіла Марыніча, асабліва тым, што апазыцыйны палітык у турме перанёс інсульт. У Рызе памятаюць Міхаіла Марыніча, які сябе добра зарэкамэндаваў як амбасадар, – зазначыла спадарыня Мора.

Спадарыня Мора зазначае, што візыт амбасадараў Літвы і Латвіі да спадара Марыніча павінен прадэманстраваць “неаслабную ўвагу” да ягонага лёсу з боку міжнароднай супольнасьці. Раней Міхаіла Марыніча ў турме наведвалі амбасадар Вялікабрытаніі Браян Бэнэт і кіраўнік офіса АБСЭ Эбэрхард Хайкен.

Паводле Майры Моры, спадар Марыніч абрадаваўся, што Латвія нарэшце прадстаўленая ў Беларусі амбасадарам, а не часова павераным як да гэтага часу. На ўмовы свайго ўтрыманьня Міхаіл Марыніч ня скардзіўся.

Паводле спадарыні Моры, начальнік турэмнага шпіталю паведаміў, што пасьля 9 травеня да Міхаіла Марыніча яшчэ раз выклічуць цывільных лекараў для абсьледаваньня. Майра Мора зазначыла, што яна з іншымі калегамі-амбасадарамі хацела б перадаць спадару Марынічу патрэбныя лекі. (паводле Радыё Свабода)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства