Парламент Грузіі прыняў рэзалюцыю, у якой выказваецца глыбокая занепакоенасьць станам правоў чалавека ў Беларусі
21 красавіка парлямэнт Грузіі аднагалосна прыняў рэзалюцыю, у якой выказваецца “глыбокае абурэньне сытуацыяй, якая склалася ў Беларусі”. У дакумэнце пералічваюцца факты парушэньняў правоў чалавека, гаворыцца арышты апанэнтаў улады, у апанэнтаў улады. Ініцыятар рэзалюцыі Катэ Габашвілі, дэпутат першага парлямэнту Грузіі, былы амбасадар у Нямеччыне і мэр Тбілісі, а цяпер старшыня камітэту ў парлямэнце сказаў Радыё Свабода: "Лукашэнка атрымае ўрэшце рэшт паразу".
Нагадваецца, што за кратамі знаходзяцца Міхаіл Марыніч, Валер Леванеўскі, Аляксандар Васільеў, Юры Бандажэўскі. “Усе вязьні сумленьня былі асуджаныя па абсурдных абвінавачваньнях і з дапамогай незаконных працэдураў” – гаворыцца ў заяве.
“Грузінскі парлямэнт заклікаў парлямэнт, выканаўчую і судовую ўлады Беларусі не дапусьціць замацаваньня дыктатуры. Асобы, якія карыстаюцца даверам людзей Беларусі, чыноўнікі, службовыя асобы павінны зрабіць усё, каб не дазволіць распаўсюдзіцца антыграмадзкім зьявам і антыдэмакратычным працэсам. У дэмакратыі няма альтэрнатывы – нішто ня можа перашкодзіць яе гістарычнаму руху і замацаваньню” – гаворыцца ў заяве.