Паўла Кур’яновіча арыштавалі на 15 сутак
https://spring96.org/be/news/23470
2008
2008-08-08T16:37:29+0300
2008-08-08T16:37:29+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павал Кур'яновіч асуджаны судом Маскоўскага раёну сталіцы на 15 сутак арышту па ілжывым абвінавачванні ў здзяйсненні «дробнага хуліганства». Ён быў затрыманы падчас штурму спецназаўцамі офісу арганізацыі «Малады Фронт».
У турме на Акрэсціна таксама знаходзяцца лідэры «Маладога Фронту» Артур Фінькевіч і Зміцер Дашкевіч, завочна асуджаныя да 7 суткаў арышту за ўдзел у першамайскай акцыі. У знак пратэсту лідэры «Маладога Фронту» абвясцілі ў турме галадоўку.