Брэсцкая вобласць -- адзіная, дзе зарэгістраваныя ўсе ініцыятыўныя групы
https://spring96.org/be/news/23234
2008
2008-08-04T14:15:41+0300
2008-08-04T14:15:41+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Брэсцкая вобласць стала адзінай у Беларусі, дзе не была адхіленая рэгістрацыя ніводнай ініцыятыўнай групы, што падалі заявы на рэгістрацыю ў 16 акруговых каміссіях.
Па выніках рэгістрацыі па Брэстчыне зарэгістравана 49 ініцыятыўных груп па вылучэнні прэтэндэнтаў на кандыдацкія месцы. У тым ліку 34 - у падтрымку беспартыйных і 15 - у падтрымку сябраў партый, з іх 14 - ад кааліцыі АДС. Расклад выглядае так: БНФ - 5 груп, ПКБ - 4, БСДП (Грамада) - 3 і АГП - 2 ініцыятыўныя групы.Зараз ідзе вылучэнне ў сябры участковых каміссій. У Брэсцкай вобласці будзе працаваць 982 такія камісіі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”