Маладафронтаўца судзяць за няяўку у ваенкамат
https://spring96.org/be/news/23143
2008
2008-07-30T19:25:00+0300
2008-07-30T19:25:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Актывіста Полацкай філіі Маладога Фронту Алеся Круткіна забралі з кватэры супрацоўнікі міліцыі і адвезьлі ў полацкі РАЎС для складаньня адміністрацыйнага пратакола па артыкуле 25.1 за няяўку па позьве ў дзяржаўную ўстанову. У дадзеным выпадку – у ваенкамат.
Гэта першы выпадак, калі праваахоўныя ворганы судзяць чалавека за няяўку па позьве. Акрамя таго, прызыў 18-гадовага Алеся Круткіна ў войска ня можа лічыцца законным, бо напрыканцы чэрвеня ён быў беспадстаўна адлічаны з 1-га курсу гістарычнага факультэта БДУ. Нагадаем, Алесь Круткін зьяўляецца пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі і таму паступіў ва ўнівэрсытэт без уступных выпрабаваньняў.