viasna on patreon

Падаткавікі прыйшлі і да Лябедзькі

2008 2008-07-30T15:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

29 ліпеня падатковая інспэкцыя Цэнтральнага раёну сталіцы правялі праверку дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня Беларуская Эўраатлянтычная Асацыяцыя, якую некалі ўзначальваў сёньняшні лідэр АГП Анатоль Лябедзька.

Беларуская Эўраатлянтычная Асацыяцыя існавала напрыканцы мінулага стагодзьдзя. Яе заснавальнікам быў Анатоль Майсеня. Але аб’яднаньне ўжо досыць было ліквідаванае Міністэрствам юстыцыі.

Як паведамляе сайт ucpb.org, у Лябедзькі папрасілі прад’явіць касавую кнігу, таварна-транспартныя накладныя, грузавыя мытныя дэклярацыі, ліцэнзіі, а таксама шмат іншых дакумэнтаў.

«Магло скласьціся такое ўражаньне, што я стаў ўдзельнікам тэлеперадачы «Розыгрыш». Гэта нейкая сумесь абсурду і непрафэсіяналізму», – кажа старшыня АГП.

Гэта ўжо трэцяя праверка Анатоля Лябедзькі за апошнія два тыдні. Нагадаем, што раней падатковыя службы зацікавіліся даходамі шэрагу праваабаронцаў, старшыні ПКБ Сяргея Калякіна, дачок Аляксандра Казуліна Вольгі і Юліі, журналісткі «Народнай волі» Сьвятланы Калінкінай. Амаль усе яны зьвязваюць такую актыўнасьць з восеньскімі парлямэнцкімі выбарамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства