14 снежня ў электрычцы Мінск-Орша пры распаўсюдзе сьпецвыпуску газеты “Барысаўскiя навiны” была збiта актывiстка руху “ЗУБР” Алеся Ясюк.
https://spring96.org/be/news/231
2002
2002-12-18T10:00:00+0200
2002-12-18T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па словах Алесі Ясюк, да яе прычапiлiся п’яныя падлеткі са свастыкамі на куртках. Спачатку яны папрасiлi некалькi асобнiкаў газеты, пасля пачалi абражаць, білі па твары i нагах, пасля забралi газеты i выкiнулi іх у вакно. За Алесю Ясюк заступiўся мужчына, якi знаходзiўся ў вагоне, пасля чаго неанацысты сыйшлі.