viasna on patreon

Орша: у дзяржаўных СМІ набірае сілу прыхаваная агітацыя

2008 2008-07-31T10:29:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Аршанскім рэгіёне ў дзяржаўных СМІ набірае сілу прыхаваная агітацыя за прэтэндэнтаў у кандыдаты ад дзеючай улады. Так, за апошнія дні ў мясцовай "Аршанскай газеце" апублікаваныя два артыкулы дэпутата ПП НС Уладзіміра Жвікова. Аўтар асабліва падкрэслівае значную ролю начальніка Беларускай чыгункі Ўладзіміра Жарэла ў развіцці Аршанскага чыгуначнага вузла. Нагадаем, Уладзімір Жарэла зарэгістраваў ініцыятыўную групу па Аршанскай гарадской акрузе № 26.

 

Тая жа "Аршанская газета" тройчы за апошні месяц з розных ракурсаў асвятляе актыўную дэпутацкую дзейнасць дзеючага дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Уладзіміра Адашкевіча, які абіраўся па Талачынскім і Сенненскім раёнах. Незалежныя назіральнікі такую актыўную ўвагу да працы Ўладзіміра Сцяпанавіча звязваюць з тым фактам, што па Аршанскай Дняпроўскай акрузе № 27 зарэгістраваная ініцыятыўная група па ягоным вылучэнні.

Ніводнага слова аб прадстаўніках апазіцыі, за якіх на Аршаншчыне таксама вядзецца збор подпісаў, у "Аршанскай газеце" выявіць не ўдалося.

 

Праваабаронцы за свабодныя выбары

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства