viasna on patreon

Слонім: ЦВК папярэдзіў старшыню акруговай камісіі

2008 2008-07-30T12:22:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 ліпеня Слонімская акруговая камісія № 58 у працоўны час не працавала зусім, і прэтэндэнту ў кандыдаты, сябру Партыі БНФ Івану Шэго прыйшлося ў гэты ж дзень падаваць з гэтай нагоды заяву ў ЦВК. Іван Шэго адзначыў:  

 
“21.07.2008 года ў 15.30 я звярнуўся ў акруговую выбарчую камісію Слонімскай выбарчай акругі № 58 згодна з нашым заканадаўствам для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні мяне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Пры ўваходзе ў будынак райвыканкама, у памяшканні якога знаходзіцца выбарчая камісія, ніякіх шыльд аб месцазнаходжанні акруговай выбарчай камісіі не было. У момант знаходжання мною памяшкання акруговай выбарчай камісіі Слонімскай выбарчай акругі №58 яно было зачынена на ключ, хаця згодна з вывешаным на дзвярах раскладам камісія ў гэты час павінна працаваць.
Пасля майго звароту ў прыёмную старшыні райвыканкама мне паказалі на кабінет № 419, у якім я і здаў заяву аб рэгістрацыі і спіс ініцыятыўнай групы кіраўніку справамі райвыканкама Мачалінай А.Н. Разам са мной прысутнічаў кіраўнік маёй ініцыятыўнай групы Бедка Ян Сямёнавіч.


Алена Нікадзімаўна фактычна на сённяшні дзень уяўляе ў адной асобе ўсю акруговую камісію. Лічым, што калегіяльная праца акруговай выбарчай камісіі Слонімскай выбарчай акругі замененая працай адказных работнікаў райвыканкама. Груба парушаныя Выбарчы кодэкс у частцы артыкула 37, а таксама пастанова Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэферэндумаў №7 ад 24.04.2008г. Тым самым парушаны прынцып незалежнасці працы выбарчай камісіі ад дзяржаўных органаў і органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.


У сувязі з указаннем кіраўніка дзяржавы аб правядзенні дадзенай выбарчай кампаніі ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам, прапануем ухіліць недахопы ў працы акруговай выбарчай камісіі Слонімскай выбарчай акругі №58 і прывесці яе дзейнасць у адпаведнасць з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь”.
Прэтэндэнт у кандыдаты з ЦВК атрымаў адказ за подпісам старшыні камісіі Л. Ярмошынай наступнага зместу:

“Паведамляем, што ў звароце ў Цэнтральную камісію Вы не прыводзіце фактаў парушэнняў выбарчага заканадаўства пры фармаванні акруговай выбарчай камісіі Слонімскай выбарчай акругі № 58. Праверкай устаноўлена, што дадзеная выбарчая камісія створана з выкананнем устаноўленых законам патрабаванняў. Звяртаем увагу, што Ваша патрабаванне аб выключэнні са складу камісіі А.Н.Мачалінай з'яўляецца беспадстаўным. Тлумачым, што змена дзеючага складу камісіі магчыма па падставах, прадугледжаных у артыкулах 36, 68, 76 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Што датычыць невыканання рэжыму працы камісіі, то гэты факт ніяк не паўплываў на прыняцце ад Вас дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Улічваючы названую акалічнасць, Ваша сцвярджэнне аб грубых парушэннях выбарчага заканадаўства з'яўляецца неабгрунтаваным.

Інфармуем, што старшыня названай камісіі папярэджаная аб арганізацыі дзяжурства ў камісіі ў строгай адпаведнасці з устаноўленым для акруговых камісій часам працы”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства