viasna on patreon

Партыя камунiстаў Беларуская першай з дэмакратычных сiлаў распачала судовы працэс супраць Мiнiстэрства юстыцыi.

2005 2005-04-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе сайт. pahonia.promedia.by.5-га красавiка Вярхоўны суд пачаў разгляд пазова гэтай партыi, якая аспрэчвае пiсьмовае папярэджанне Мiнюста за невыкананне патрабавання пра перавод усiх арганiзацыйных структураў партыi да 1-га лютага 2005 года з жылога ў нежылы фонд. Судовы разгляд справы працягнецца да 7-га красавiка, – паведамiў сакратар ЦК ПКБ Сяргей Вазняк.
Мiнюст вынес папярэджаннi многiм палiтычным партыям, спасылаючыся на Жыллёвы кодэкс, прыняты яшчэ ў 1999 годзе. Пазовы супраць Мiнюста падалi ПКБ, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада i партыя БНФ, чый пазоў Вярхоўны суд разгледзiць 14-га красавiка.
5-га красавiка Вярхоўны суд заслухаў аргументы кiраўнiцтва ПКБ i сышоў раiцца. Першы сакратар ЦК ПКБ Сяргей Калякiн перакананы, што пiсьмовае папярэджанне неабгрунтаванае.
– У Мiнiстэрства юстыцыi не было нiякiх падстаў вылучаць партыi падобныя патрабаваннi. Больш за тое, у заканадаўстве пра палiтычныя партыi няма такога паняцця, як “юрыдычны адрас партыйнай структуры”, а з 1999 года нашыя арганiзацыi станавiлiся на ўлiк ва ўпраўленнях Мiнiстэрства юстыцыi i нiякiх пытанняў з гэтай нагоды не ўзнiкала, – адзначыў Сяргей Калякiн.
Лiдэр беларускiх камунiстаў глыбока перакананы, што закон – на баку партыяў. “Калi Вярхоўны суд будзе кiравацца законам”, то рашэнне будзе на карысць ПКБ, калi ж суд “будзе кiравацца нейкiмi iншымi матывамi, то можа быць прынята любое рашэнне”, – заявiў Сяргей Калякiн.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства